У Слоніме затрыманы Віктар Марчык



У Слоніме затрыманы адзін з арганізатараў «Маршу недармаедаў» Віктар Марчык. Яго схапілі літаральна праз гадзіну пасля акцыі, на якой старшыня Слонімскага райвыканкаму Алег Таргонскі  абяцаў нікога не караць за ўдзел у мерапрыемстве.

Сярод тых, хто арыштоўваў Віктара Марчыка быў намеснік начальніка Слонімскага РАУС Вадзім Шчурскі. Цяпер Віктар Марчык знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Паводле апошняй інфармацыі, яго ў панядзелак, 20 сакавіка, будуць судзіць за арганізацыю несанкцыянаванага мітынку ў Слоніме.

У Слоніме на плошчы Леніна сёння прайшоў Народны сход, у якім прынялі ўдзел больш за 300 чалавек. 

Перад пачаткам сходу, пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі акружылі невялікую плошчу Леніна, дзе пачынаўся мітынг. Яны зайшлі ва ўсе магазіны, якія знаходзяцца побач з плошчай,  у драмтэатр, адкуль сачылі за мітынгам. У натоўпе мітынгоўцаў таксама былі людзі ў цывільным з відэарэгістратарамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org