Восьмы дзень галадоўкі Максіма Філіповіча



8-ыя суткі трымае галадоўку гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч. Гамяльчук галадае ў знак пратэсту супраць незаконнага затрымання міліцыяй і змяшчэння ў ізалятар часовага ўтрымання. Жонка аўтара рэзанансных ролікаў супраць Дэкрэта №3 Юлія Філіповіч усяляк падтрымлівае свайго мужа:

– Другога суда ў Максіма яшчэ не было. Ён трымае галадоўку, але папрасіў прыносіць ежу, бо ў камеры шмат чалавек хоча есці. Хто з ім у камеры сядзіць – я не ведаю. Але нашых там няма, яны ўсе па розных камерах. У яго ўжо быў адвакат, Максім падпісаў скаргу на неправамерныя дзеянні.

Відэаблогера Максіма Філіповіча пакаралі адміністрацыйным арыштам на 13 сутак за ўдзел у гомельскім „маршы недармаедаў” 19 лютага. 23 сакавіка яго будуць судзіць паўторна за ўдзел у аналагічнай акцыі, якая прайшла ў Берасці 5 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель