Гарадзенскія журналісты сустрэліся з Андрэем Пачобутам



Сустрэча гарадзенскай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў была прысвечана паводзінам на массавых акцыях. Пра свой досвед і правілы паводзін журналіста гарадзенцам распавядаў вядомы беларускі і польскі журналіст Андрэй Пачобут.

– Трэба ведаць свае правы. Чалавек ідзе на акцыю, павінен ведаць, што могуць там яго затрымаць. Як ён будзе сябе паводзіць. Што ён будзе казаць. Не трэба баяцца, гэта галоўнае, не трэба нервавацца. Не трэба агрэсіўна паводзіць сябе, таму што ўсё ж такі журналіст не ёсць нейкі спецназавец, які ўласнай харызмай, ці сілай можа вырашіць гэтыя праблемы. І трэба фіксаваць усе дзеянні міліцыянтаў пасля ў пратаколе. Калі на вас складаецца пратакол, то сваю версію, што адбываецца ад самага пачатку, трэба зафіксаваць.

Журналіст параіў сваім калегам з Гародні ў выпадку затрыманняў ці нейкіх праблем з праваахоўнымі органамі звяртацца па прававую дапамогу ў офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў.

[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя