Журналістаў з Гародні выклікаюць у міліцыю



Гарадзенскіх незалежных журналістаў праз тэлефон пачалі выклікаць у праваахоўныя органы горада. Міліцыя з розных РАУС Гародні запрасіла на размову прадстаўнікоў розных незалежных СМІ.

Сярод тых, каму тэлефанавалі, — журналісты Віктар Парфёненка, Андрэй Мялешка, Аляксандр Саенка, Вольга Корсун, Руслан Кулевіч, Катажына Ляўдацкая. Таксама выкліканы рэдактар беларускай службы “Informnapalm” Дзяніс Івашын.

Пра запрашэнні распавядае журналіст Андрэй Мялешка:

– У гарадзенскую міліцыю былі запрошаны такія журналісты, як Віктар Парфёненка, Руслан Кулевіч, Вольга Корсун, Аляксандр Саенка. Журналісты лічаць запрашэнні ў праваахоўныя органы перашкодаю ў працы перад маючым адбыцца Днём Волі, а таксама псіхалагічным ціскам і перашкодай у працы журналіста.

Прадстаўнікі міліцыі запрашаюць журналістаў пагутарыць пра маючае адбыцца ў горадзе мерапрыемства 25 сакавіка і кажуць, што “мерапрыемства дазволенае”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня