У Гомелі судзяць актывістаў і блогераў за маршы недармаедаў



Журналіст-фрылансер Яўген Меркіс пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічыняў. Суддзя Савецкага раёну Віталь Каўбеня прызнаў Меркіса вінаватым у парушэнні артыкула 22.9 “Незаконны выраб прадукцыі СМІ”. Сам журналіст сваю віну не прызнаў і падзякаваў усім, хто прыйшоў яго падтрымаць:

– Вялікі дзякуй усім, хто прыйшоў падтрымаць і мяне, і тых, супраць каго абвяшчаліся прысуды. Толькі салідарнасцю мы можам паказаць уладам тое, што гэтыя працэсы важныя для нас. Нашая праца працягваецца. Уладам варта замест пакаранняў незалежным журналістам, актывістам, шукаць дыялог з тымі людзьмі, якія выходзяць зараз на вуліцы нашых гарадоў.

Журналіст збіраецца абскарджваць рашэнне суда Савецкага раёна ў вышэйшых інстанцыях.

Суддзя Мохараў суда Савецкага раёну пакараў блогера Максіма Філіповіча 5 суткамі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту ў Берасці. Блогер трымаў галадоўку ў ізалятары часовага ўтрымання, аднак спыніў яе 18 сакавіка. Падтрымаць блогера ў залі суда прыйшло каля 60 чалавек.

Праваабаронца Анатоль Паплаўны арыштаваны на пяць сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у маршы недармаедаў у Рагачове. Паплаўны таксама адбывае адміністрацыйны арышт у ізалятары часовага ўтрымання.

Таксама суды за ўдзел у маршы недармаедаў у Рагачове адбудуцца над сябрамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Наталляй Шчукінай, Аляксандрам Процкам і Аллай Раманчык. А таксама журналістам-фрылансерам Яўгенам Меркісам. Журналіста абвінавачваюць у парушэнні артыкула 22.9 “Незаконны выраб прадукцыі СМІ”.

16.30. Сябра АГП Наталля Шчукіна атрымала 10 базавых велічыняў за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў Рагачове.

16.42. Сябра АГП Ала Раманчык атрымала 15 базавых велічыняў за ўдзел у акцыі пратэсту ў Рагачове.

16.45. Міліцыя просіць не стаяць ля суда тых, хто прыйшлоў падтрымаць актывістаў і блогераў. Паводле супрацоўнікаў праваахоўных органаў, нібыта знойдзеная падазроная торба.

[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя