У Алеся Лагвінца страсенне, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом носа



Затрыманы 23 сакавіка ў Менску былы намеснік старшыні руху „За Свабоду” Алесь Лагвінец шпіталізаваны са страсеннем мозгу, чэрапна-мазгавой траўмай і закрытым пераломам носа, паведаміў яго сын Антон у сацыяльнай сетцы „Фэйсбук”.

Паводле яго слоў, у палаце дзяжураць два міліцыянеры. Перадачу бацьку ў Лагвінца-малодшага ўзялі, але ў сустрэчы адмовілі.

Палітыка разам з сынам забралі ля дома і павезлі на сінім мікрааўтобусе. Пазней сына адпусцілі, а бацькі даставілі ў суд для разгляду адміністрацыйнай справы на падставе артыкула 17.1 КоАП (дробнае хуліганства). Туды і была выкліканая хуткая меддапамога.