Канцэрт з адценнем смутку



Выдатны бард Зміцер Вайцюшкевіч прыехаў ў Беласток са сваім новым альбомам на словы Уладзіміра Някляева  “У нашых снах”.

Канцэрт у беластоцкім клубе “Змена Клімату” прайшоў у шчырай атмасферы. Музыка неаднойчы ўспамінаў пра сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі ды рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыянераў і людзей культуры.

– Як трэба ўвесь час каханай казаць: “Я цябе кахаю!”, так патрэбна казаць беларусам, што ёсць такая краіна, што яна жыве, нягледзячы на тое, што ёсць рэпрэсіі, што ёсць шмат складаных пытанняў, на якія не ведаю, хто можа сёння адказаць. Але дзякуючы песні, дзякуючы вершу можна гэтую сітуацыю як мінімум пражыць, адчуць.

У час беластоцкага канцэрта Зміцер Вайцюшкевіч спавяў творы пра любоў да Бацькаўчшыны ды нацыянальных сімвалаў,  а таксама песні з новага альбома “У нашых снах”. Прэм’ера дыска адбылася ў Вільні 4 сакавіка на юбілейным канцэрце з нагоды 10-годдзя творчага супрацоўніцтва Змітра Вайцюшкевіча і Уладзімера Някляева. 

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток