Гомельскіх журналістаў выклікаюць у пракуратуру і РАУС



Гомельскіх журналістаў-фрылансераў выклікаюць у пракуратуру і раённы аддзел унутраных спраў. Марыя Булавінская, Сяргей Ляпін і Марына Драбышэўская атрымалі адпаведныя позвы. Журналіст-аператар Марына Булавінская мусіць з’явіцца ў раённы аддзел унутраных справаў 25 сакавіка.

– Хочуць запужаць. І заўтра выклікаюць для складання пратакола. Яны не патлумачылі, чаму выклікаюць, не сказалі, які артыкул, у позве таксама нічога не напісана, міліцыянты нічога не ведаюць. Думаю, гэта для таго, каб мяне не было на акцыі пратэсту ў 12 гадзін. Будуць трымаць, нешта высвятляць.

Марына Драбышэўская лічыць, што выклік у пракуратуру і раённы аддзел унутраных справаў – гэта ціск на журналістаў.

– Улады і міліцыя спрабуюць перашкодзіць як грамадскім актывістам, так і журналістам, каб яны не выходзілі заўтра на акцыю, каб не асвятлялі яе, каб ніхто не прыйшоў і не было нічога. Відаць, спрабуюць перашкодзіць, не хочуць, каб недзяржаўныя СМІ асвятлялі такога кшталту мерапрыемства.

Фрылансер Сяргей Ляпін лічыць, што ціскам на журналістаў улады спрабуюць паўлываць на журналістаў напярэдадні акцыі 25 сакавіка, якая адбудзецца ў Гомелі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота prokuratura.gov.by