Затрыманне журналістаў у Менску (абноўлена)



У Менску затрымалі некалькі журналістаў. Іх вызвалілі пасля ўмяшання кіраўніка прэсавай службы менскай міліцыі Аляксандра Ластоўскага. Былі затрыманыя: журналіст канала „Белсат” Алесь Залеўскі, карэспандэтка „Радыё Свабода” Галіна Абакунчык, акрэдытаваная журналістка выдання «Новое Время» (Украіна) Хрысціна Бердынскіх і журналіст «France24» (Францыя) Гулівер Крэйн.  Журналістаў адпусцілі пасля таго, як у РАУС прыехаў разбірацца з сітуацыяй Аляксандр Ластоўскі. Журналістаў затрымалі на вуліцы Фабрыцыўса, і правяралі на датычнасць да нейкага злачынства. Гэта адбылося падчас таго, як збіралі рэчы для затрыманых цягам апошніх дзён грамадзян.

***

Затрыманыя: карэспандэтка „Радыё Свабода” Галіна Абакунчык, акрэдытаваная журналістка выдання „Новое Время” (Украіна) Хрысціна Бердынскіх і журналіст „France24” (Францыя) Гулівер Крэйн. Яны быццам бы „датычныя да нейкага злачынства”.

Яны прыйшлі асвятляць, як ідзе збор перадач для затрыманых.

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным прыйшлі ў офіс партыі „Зялёныя” па адрасе Фабрыцыўса, 4, у Менску, і перапісвалі дадзеныя з дакументаў людзей, якія прыйшлі туды. Потым з’явілася і міліцыя ў форме, усім загадалі ісці ў машыны „для высвятленьня абставінаў”.

Журналіст канала „Белсат” Алесь Залеўскі, якога таксама затрымалі, а пазней адпусцілі, вёў трансляцыю ў Фэйсбуку:

Міліцыя затрымала групу актывістаў Беларускай партыі “Зялёныя”. Затрыманне адбылося на офісе партыі ў Менску, дзе ладзілі збор дапамогі сем’ям затрыманых за апошнія дні. Там знаходзіліся таксама тры журналісты незалежных медыяў у тым ліку замежных. Усяго агулам затрымана 11 чалавек.

Спачтаку ў памяшканне ўваліліся цывільныя, потым прыехалі міліцыянеры ў форме, якія забралі ўсіх, хто быў у памяшканні, кажа першы намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук.

– Людзі, якія збіралі рэчы, для тых, хто ўдзельнічаў у акцыі 15-га і быў затрыманы. Міліцыянты прыйшлі на офіс Беларускай партыі “Зялёныя”, арыштавалі 11 чалавек, прычым забралі некаторых людзей, якія не мелі да гэтай ініцыятывы ніякіх адносін, то бок былі на офісе выпадкова валанцёры і журналісты, і яны іх таксама забралі. Нібыта ўсіх завезлі ў Маскоўскі РАУС.

Арышты актывістаў палітычных партый напярэдадні Дня Волі праходзяць па ўсёй Беларусі. Улады намагаюцца нейтралізаваць найбольш актыўных прадстаўнікоў дэмакратычнага руху і  прымусіць людзей не ўдзельнічаць у святкаванні Дня Волі.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя