У Баранавічых затрымалі актывіста Аляксандра Шведа



У Баранавічах затрымалі актывіста прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандра Шведа.

Ён павінен быў з’явіцца па позве ў Баранавіцкі гарадскі аддзел міліцыі 25 сакавіка а 10-й гадзіне раніцы. Але міліцыянты вырашылі, што ён можа не прыйсці і паехаць на Дзень Волі, таму вырашылі затрымаць 24-га, кажа актывістка сведка затрымання Тамара Патоцкая:

– Зайшоў да сябра, бо яго таксама выклікалі сёння, я кажу: “Пачакай, я цябе зараз прыеду забяру”. Я яго забрала, можа не трэба было дахаты ехаць. Мы прыехалі дахаты, ён падняўся рэчы забраць, спускаецца, я выязджаю і яго забіраюць проста з машыны. Не паспела сфатаграфаваць, не спытаць, хто гэта, што гэта, паказалі здалёк, што крымінальны вышук, я так зразумела, і павялі ў машыну.

У Баранавічах працягваецца зачыстка, як і ва ўсіх гарадах Берасцейшчыны. Улады сілавым метадам вырашылі адсекчы актыўных грамадзян ад удзелу ў Дні Волі ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя