У Бярозе затрыманы праваабаронца Сяржук Русецкі
За 5 хвілін да адыходу цягніка на Менск быў затрыманы ў Бярозе на вакзале праваабаронца Сяржук Русецкі. Калі бег на вакзал, заўважыў за сабой міліцэйскую машыну:
– За мной ехалі, прапанавалі сесці ў машыну да іх, праехаць з імі.
РР: Што сказалі?
– Не патлумачылі канкрэтна.
РР: Хто сядзеў у машыне?
– Два міліцыянты – лейтэнтн і маёр.
РР: Яны прадставіліся?
– Не.
Сяржука Русецкага прывезлі ў Бярозаўскі раённы аддзел міліцыі. Тэлефон не адказвае.
З вечара заблакавана журналістка-фрылансер з Бярозы Тамара Шчапёткіна. Некалькі разоў спрабавалі трапіць у кватэру, але дзверы ім не адчынілі.
Беларускае Радыё Рацыя