Вадзім Саранчукоў выйшаў на свабоду
У Гародні пасля адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю кіраўнік гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, які быў засуджаны 14 сакавіка суддзём Русланам Гурыным на 13 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пра настрой пасля выхаду распавядае Вадзім Саранчукоў:
– Настрой бадзёры. Адзінае, не хапае інфармацыі пра тое, што адбываецца за сценамі. Міліцыянеры нічога не кажуць. Перадачы, праўда, перадаюцца спраўна. Усе кніжкі, напрыклад, былі перададзены пасціраныя, нават нумары старонак пазаціраныя гумкай. Як сядзіцца? Як у турме. Звычайная турма, без вентыляцыі, ёсць нары, паўздзьмутыя матрацы, але ўсё роўна кожнай косткай адчуваеш дошку, на якой ляжыш.
За кратамі Вадзіму Саранчукову прынеслі новы пратакол, згодна якому ён займаўся распаўсюдам незарэгістраванай друкаванай прадукцыі, і 30 сакавіка кіраўніка гарадзенскай Партыі БНФ чакае чарговы суд.
У Гародні за кратамі яшчэ застаюцца грамадскія актывісты Ежы Грыгенча, Сяргей Верамеенка, Эдвард Дмухоўскі, Аляксандр Лаўрэнцьеў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня