Справа 1943 г. “Пралетарская помста стукачу”



Значная частка палітычных арыштаў другой паловы трыццатых адбывалася пасля даносаў, якія адны савецкія грамадзяне пісалі на іншых. Даносчыкамі былі не толькі завербаваныя сексоты, але і суседзі, сябры і нават сваякі “ворагаў народа”. Матывы даносаў былі самыя розныя: непрыязнасць, зайздрасць, а таксама жаданне завалодаць маёмасцю арыштаванага.

У вялікіх гарадах вылічыць такога даносчыка было даволі складана. А вось у мястэчках і вёсках, дзе ўсе адзін пра аднаго ведалі, прыхаваць што-небудзь было немажліва. За Саветамі сексотаў са зразумелых прычын, не краналі. Аднак  з прыходам нацыстаў сітуацыя змянілася…

12 кастрычніка 1943 года публіка на пероне станцыі Сноўская Беларускай чыгункі з жахам назірала, як дужыя мужчыны ў цывільным скручваюць немаладую жанчыну і цягнуць яе ў да дзвярэй службовага памяшкання без шыльды. Затрыманую тут добра ведалі – яна была жонкай былога начальніка станціі Сноўскай.

ИЗ ПРОТОКОЛА ЗАДЕРЖАНИЯ

ст. Сновская Бел. ж. д.

12 октября я, начальник оперпункта ТО НКГБ капитан Головиев, в присутствии работника милиции ст. Сновская Паламарчука произвел задержание на основании ст. 100 УПК РСФСР гр. Елисеевой Марии Павловны, рождения 1893, уроженки г. Лунинец Пинской области, по национальности белоруска, б/п, не судима, жена заместителя начальника станции.

При производстве ничего обличающего не обнаружено. Жалоб от Елисеевой на неправильности, допущенные при задержании и обыске, не поступало.

Елісееву адразу выправілі ў турму. І ўжо ўвечары прад’явілі абвінавачванне, якое выглядала для толькі што вызваленых ад нацыстаў тэрыторыяў даволі стандартна: “супрацоўніцтва з акупантамі”.

У той жа дзень чэкісты арыштавалі і знаёмых Елісеевай – мясцовых чыгуначнікаў Міхаіла Яфіменку і Сямёна Галінскага. Абвінавачванне ім выглядала аналагічна.

Неўзабаве адбыліся і першыя допыты Елісеевай…

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

октября 12 дня, 1943 г.

(…)

ВОПРОС: Следствию известно, что вы проживали в г. Щорс во время занятия его немецкими войсками занимались предательской и изменнической деятельностью. Намерены ли вы сегодня искренне рассказать следствию об этой вашей работе?

ОТВЕТ: (…) я никакой предательской пособнической работой в пользу немцев не занималась, это неправда.

(…)

ВОПРОС: Скажите, что вам известно о расстреле немецко-фашистскими властями советского гражданина Кожелай Исидора Осиповича?

ОТВЕТ: (…) мне известно, что Кожелай расстрелян немецкими властями за расхищение какого-то имущества из пионерского лагеря и еще какие-то воровские дела (…)

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

октября 16 дня, 1943 г.

(…)

ВОПРОС: Кто из веших ближайших родственников подвергался репрессиям со стороны Советской власти и каким репрессиям?

ОТВЕТ: (…) муж – Елисеев Семен Ефимович арестовывался органами НКВД в 1938 году и освобожден после семи месяцев заключения. Сын Елисеев Анатолий Семенович был осужден. Срок наказания отбыл.

Данос на Сямёна Яфімавіча Елісеева, мужа арыштаванай, акурат і напісаў той самы Ісідор Кажэлай, якім так цікавіўся следчы.

Справа та была даволі тыповай для 1938 года. Ісідор Кажэлай, узорны камуніст і стаханавец з Дошкі гонару, быў стукачом НКВД са шматгадовым стажам. Кажэлаю вельмі не падабаўся муж Марыі Елісеевай, намеснік начальніка чыгуначнай станцыі Сямён Яфімавіч Елісееў. Затое вельмі падабалася іх службовая кватэра. Неўзабаве стукач напісаў данос, паводле каторага чэкісты арыштавалі і мужа Елісеевай, і іх сына.

Аднак данос той быў складзены настолькі бязглузда, што праз поўгады Сямёна Ефімавіча былі змушаныя адпусціць. Праўда, сын Елісеевых адкруціцца не змог, і адправіўся адбываць тэрмін у ГУЛАГ.

Службовую кватэру Елісеевым не аддалі – там цяпер жыў даносчык. Сын Анатоль сядзеў у лагеры. Як і мае быць, Елісеевы кінуліся шукаць справядлівасці. Але ж тут ім растлумачылі, што дачка Ісідора Восіпавіча Кажэлая працуе абласным пракурорам, а сын  дык увогуле – вялікі чын у НКВД.

Ісідор Кажэлай стаў у пасёлку абсалютным ліхам, прытым ліхам беспакараным: ён мог засведчыць у НКВД што заўгодна, як заўгодна і супраць каго заўгодна. Што, зрэшты, і рабіў, прытым нават не прыхоўваў свайго гнюснага занятку.

У 1941 годзе, калі ў чыгуначны пасёлак прыйшлі нацысты, пасяльчане ўбачылі ў іх адзіны паратунак ад свавольства стукача.

ИЗ ОБВИНИТЕЛЬНОГО ЗАКЛЮЧЕНИЯ

Января 17 дня 1944 г.

(…)

Будучи вызванными в качестве свидетелей на допрос в немецкую орст-комендатуру, Елисеева М. П. изобличила Кожелая в связях с органами НКВД, доказывая, что муж ее, Елисеев С. Е. репрессировался органами Соввласти при активном участии Кожелая.

Як не дзіўна, але ў нямецкай камендатуры да стукача НКВД паставіліся вельмі паблажліва. І нават прапанавалі рабочым паравознага дэпо паручыцца за Кажалая – а, можа, злосная Елісеева на яго проста паклёпнічае?

ИЗ ОБВИНИТЕЛЬНОГО ЗАКЛЮЧЕНИЯ

Января 17 дня 1944 г.

(…)

Елисеева отказала семье арестованного Кожелай в поручительстве за него, объяснив это тем, что давать поручительство за Советского активиста не намерена.

В это же время Галинский С. Е., который работал в депо Сновская, всячески старался склонить рабочих этого депо отказаться от поручительства за Кожелая.

(…)

На очных ставках с Кожелай Ефименко М. А. изобличал Кожелая в связях (…) с Государственной безопасностью (…), объяснив следователю, что Кожелай является отцом советских работников, сын которого Начальник НКВД, а дочь – Областной прокурор.

Неўзабаве высвятлілася, што былы камуніст, былы стаханавец і былы сексот НКВД Ісідор Кажалай, які пайшоў працаваць на нацыстаў, крадзе ў іх усё, што мажліва. Магчыма, гэтыя абставіны і сталі галоўнай прычынай расстрэла Ісідора Восіпавіча 3 снежня 1941 года.

Як бы то ні было, але Марыі Елісеевай, Сямёну Галінскаму і Міхаілу Яфіменку ўляпілі па прысудзе “антысавецкую групоўку, якая актыўна супрацоўнічала з акупантамі”, далі па па пятнаццаць гадоў кожнаму і выправілі адбываць пакаранне на Калыму.

І тут адбылося тое, чаго не чакалі не ў райкаме партыі, ні ў пракуратуры, ні ў МГБ. Пралетарыят дэпо станцыі Сноўская ў нейкі цуд самарганізаваліся і напісалі колькі лістоў у савецкія і партыйныя органы: маўляў, ніякай “антысавецкай групоўкі Елісеевай, Галінскага і Яфіменкі” не было, у людзей проста здалі нервы…

У МГБ палічылі за лепшае пераглянуць справу “нацысцкіх памагатых”.

Начальнику Восточного ИТЛ НКВД г. Совгавань Приморского края

Военный трибунал Белорусской жел. дор. просит этапировать в тюрьму гор. Гомель заключенных Галинского Семена Емельяновича и Ефименко Михаила Ануфриевича. В настоящее время приговор в их отношении отменен и их дело будет рассматриваться (…)

На суд у Гомель, які адбыўся ў студзені 1945 года, прыехалі салідарныя жыхары чыгуначнага пасёлка, якія і засведчылі адсутнасць “антысавецкай арганізацыі”, у якой нібыта актыўнічалі асуджаныя. У выніку тэрміны пакарання і для Галінскага, і для Яфіменкі скарацілі да дзесяці гадоў кожнаму.

А вось Марыя Елісеева да суда не дажыла…

ПРЕДСЕДАТЕЛЮ ВОЕННОГО ТРИБУНАЛА БЕЛОРУССКОЙ ЖЕЛЕЗНОЙ ДОРОГИ ТОВ. БОНДАРЬ, Г. МИНСК

На вас запрос от 6. 11. 1944 г. сообщаем, что (…) з/к Елисеева Мария Павловна, 1893 г. р. умерла 9. 11. 1944 г. Причина смерти – порок сердца.

Начальник Николаевского ОЛО НКВД                                           ГРАЧЕВ

* * *

І нямецкія нацысты, і маскоўскія камуністы былі і для Беларусі, і для Украіны аднолькавым ліхам, і называць іх панаванне інакш, як “акупацыя” не выпадае. Але ж Марыя Елісеева вырашыла змагацца з бальшавісцкім даносчыкам яго ж зброяй, толькі даносы на даносчыка пісала не ў НКВД, а ў нямецкую камендатуру.

Гэта акурат тая самая сітуацыя, якую можна зразумець, але не можна дараваць.

* * *

Наступным разам вы дазнаецеся чалавека, які амаль поўгады  і амаль у адзіночку змагаўся супраць савецкай улады.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справа “ОФ-5131”