Дарафей Фіёнік прэзентаваў у Берасці кнігу пра айца Канстанціна Байко
Кнігу пра айца Канстанціна Байко прэзентавалі ў Берасці. Адмыслова на мерапрыемства, якое прайшло ў абласной бібліятэцы, прыехаў падляшскі краязнаўца і этнограф Дарафей Фіёнік. Акрамя таго ён распавёў пра новы нумар краязнаўча-літаратурнага зборніка “Бельскі гостінэць”.
Дарафей Фіёнік далёка не першы раз на Берасцейшчыне, і кажа, што гэта блізкі яму рэгіён:
– У Берасці ў бібліятэцы маю аўтарскую сустрэчу ў другі раз. Тут ёсць цікавая аўдыторыя і навуковае асяроддзе. І таксама бачу аўтэнтычнае зацікаўленне, таму што гэта вельмі блізкая тэма – постаць айца Канстанціна. Ён з Берасцем звязаны праз сваіх сяброў па семінарыі, па духоўнай акадэміі.
Дарафей Фіёнік з’яўляецца заснавальнікам прыватнага музея ў Студзіводах, што каля Бельска Падляшскага. Штогод тут ладзяцца фальклорна-этнаграфічныя сустрэчы “Там па маёвай росі” з удзелам беларускіх калектываў і майстроў.
Беларускае Радыё Рацыя