Анджэй Струміла сустрэнецца з беларускімі студэнтамі



Выставай і сустрэчай з беларускімі студэнтамі пачынаюцца ў Менску святкаванні года выдатнага творцы і аматара ідэі Вялікага Княства Літоўскага  – Анджэя Струмілы. Мастак нарадзіўся ў Вільні, а цяпер жыве на Сувальчшыне, аднак, як часта ўспамінае, – яго Бацькаўшчынай ёсць Менская зямля, адкуль паходзіць ягоная сям’я. У час сустрэчы, прымеркаванай да 90-х угодкаў, Анджэй Струміла пакажа свае найноўшыя працы і прачытае лекцыю будучым мастаком.

Кажа Магдалена Лыжніцкая-Санчэнка, арганізатарка сустрэчы ад імя Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства:

– Прафесар прачытае лекцыю на тэму “Польскі авангард”. Ён хоча распавесці студэнтам пра Уладзіслава Стрэмінскага, пра яго ўплыў на польскае мастацтва. Падзея звязаная з годам творчасці прафесара Анджэя Струмілы, які афіцыйна адзначаецца ў 2017-ым. 

У творчай біяграфіі мастака больш за сто індывідуальных выставаў у Токіа і Берліне, Маскве і Пекіне, Нью-Ёрку і Брэмене. Яго новая кніга пра падарожжа ў Сібір у сакавіку з’явіцца ў польскіх кнігарнях. Сустрэча з Анджэем Струміла пройдзе сёння, 29 сакавіка, у Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя