Сусветны банк абмяркоўвае з Беларуссю 9 праграм на мільярд даляраў



Усе праграмы Сусветнага банка рэалізуюцца ў Беларусі вельмі якасна, заявіў старэйшы віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка па аперацыйных пытаннях Кайл Пітэрс на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Госць адзначыў, што, знаходзячыся ў Беларусі, змог убачыць, як будуюцца праграмы, якія Сусветны банк рэалізуе. «Усе праграмы рэалізуюцца вельмі якасна», — падкрэсліў ён.

«Мой цяперашні візіт таксама звязаны з развіццём і зацвярджэннем новай праграмы для Беларусі на наступныя тры-чатыры гады», — паведаміў Кайл Пітэрс. Старэйшы віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка дадаў, што зараз на парадку дня дзевяць праграм агульнай сумай каля $ 1 млрд. Яны датычацца інфраструктуры, водазабеспячэння, энергетыкі, транспартнай сферы, пачынаецца супраца ў галіне адукацыі.

Паводле БелТА