“Цішыня Паверхаў” ад Аляксандра Саенкі
Гарадзенскі фатограф Аляксандр Саенка запрашае 3 красавіка ў Цэнтр гарадскога жыцця на адкрыццё персанальнай выставы “Цішыня Паверхаў”. Гэта выстава ўпершыню паказваецца ў Гародні і ўздымае пытанні жыцця і смерці.
Пра выставу распавядае Аляксандр Саенка:
– Гэта арт-выстава, я ў ёй даследаваў пытанні жыцця і смерці. Я правёў паралелі паміж кветкамі на могілках і кветкамі, якімі людзі ўпрыгожваюць свае пад’езды. Я здымаў пластыкавыя кветкі і кветкі на могілках.
Аляксандр Саенка – адзін з самых вядомых у горадзе фатографаў, які як фатограф-фрылансер супрацоўнічае з рознымі незалежнымі СМІ. Выстава “Цішыня Паверхаў” – гэта іншае жыццё рэпарцёра – яго адыход ад штодзённай працы.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня