Кобрыньскага актывіста выклікаюць у міліцыю



Грамадскі актывіст з Кобрыні Алесь Мех атрымаў позву ў міліцыю на 14.30. За дзень перад гэтым ён накіраваў скаргі ў суд Кобрыньскага раёна і мясцовую пракуратуру. Мех пацікавіўся, з якой нагоды вялікія сілы міліцыі былі кінуты на яго пошукі і кругласуткавую варту яго дома на працягу 5 дзён. Кажа Алесь Мех:

– Ачапілі маю хату і трымалі яе ў аблозе. Тут быў ачэплены амаль увесь наш прыватны сектр, і суседзі здзіўляліся, куды ідуць народныя грошы, іх падаткі, што такая колькасць міліцыянтаў была задзейнічана ў гэтай спецаперацыі.

З суда Кобрыньскага раёна ўжо атрыманы адказ, што супраць Алеся Меха ніякай справы за мінулыя тры месяцы 2017 года не пачыналі. І чаму была выстаўлена варта, ім невядома.

Беларускае Радыё Рацыя