На волю выйшаў журналіст Дзяніс Івашын
На волю з Акрэсціна выйшаў гарадзенскі журналіст, рэдактар беларускай службы сайта InformNapalm Дзяніс Івашын. Журналіст быў затрыманы ў Менску на Дзень Волі і асуджаны на 5 сутак адміністрацыйнага арышту.
Івашын распавёў нашаму радыё пра ўмовы, у якіх ён знаходзіўся за кратамі:
– Канешне, не 1937-ы год, але вельмі блізка да гэтага. Таму што, я больш чым упэўнены, што былі створаны паводле загаду зверху ўмовы для катавання. У нас фактычна не было пітной вады, на суткі прыносілі невялічкую філіжанку гарбаты грамаў 100-150, не больш. Усё, больш пітной вады нам не давалі. Ежу есці было немагчыма, мы, фактычна, „кармілі” ўнітаз, бо пасля ежы ванітавалі.
Журналіст збіраецца адбскарджваць сваё знаходжанне за кратамі. На яго думку, суддзя прыняла незаконнае рашэнне і ён збіраецца прыцягваць суддзю і сведак-міліцыянтаў да адказнасці.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня