Журналісты за кратамі



Дзень волі – 2017. На сутках пасля 25 і 26 сакавіка апынулася 8 журналістаў, 30 сакавіка гарадзенец Дзяніс Івашын выйшаў пасля 5-суткавага арышту. 7 журналістаў далей застаюцца ў цэнтрах ізаляцыі ў Мінску і Віцебску. Аляксандр Баразенка ў Мінску на Акрэсціна ў знак пратэсты аб“явіў галадоўку. У Віцебску пад арышт патрапіў журналіст-фрылансер Арцём Сізінцаў, які рабіў матэрыялы для нашага Беларускага Радыё Рацыя. У сталіцы адбываюць арышт журналісты Марына Кастылянчанка (15 сутак), Сяргей Кійко (12 сутак), Раман Пратасевіч (10 сутак) і Аляксандр Баразенка (15 сутак). У Віцебску пад арышт патрапілі Леанід Свецік (15 сутак), Канстанцін Мардзвінцаў (15 сутак) і Арцём Сізінцаў (10 сутак). Пра затрыманні журналістаў сёння ў праграме. А таксама госць – музыка і пісьменнік Віктар Шалкевіч, які расказвае аб пратэстах дармаедаў і сваю новую кнігу.