У Берасці абмяркуюць рост цэн



’’Рост цэн’’ – сустрэча на такую тэму пройдзе 8 кастрычніка ў офісе Берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі. Мерапрыемства адбудзецца ў рамках традыцыйнага цыклу ’’Кава-гарбата-АГП’’, дзе ў нефармальнай атмасферы можна абмеркаваць тэмы, што турбуюць грамадства. Адзін з галоўных арганізатараў сустрэчы Уладзімір Вуек распавёў пра тое, у чым актуальнасць тэмы росту цэн у краіне:

– Сёння асабліва адчуваецца, калі нашыя грамадзяне прыходзяць у крамы і бачаць тыя цэны і рост, які працягваецца, які непараўнальны з даходамі нашых грамадзянаў. Канешне, гэта адчувальна. Мы заўсёды абіраем актуальныя тэмы. А сёння гэтая тэма адна з самых актуальных. Мы прапануем варыянты, якія змогуць спыніць рост цэн. Прагучаць прапановы, як вывезці нашую краіну з гэтай крызіснай сітуацыі.

Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца прадстаўнікі палітычнага і грамадскага сектару, а таксама прыхільнікі дэмакратычных перамен у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя