Алесь Яўсеенка: Смяротнага пакарання не павінна быць, каб пазбегнуць судовай памылкі



У Беларусі праходзіць “Тыдзень супраць смяротнага пакарання”. Тэматычныя мерапрыемствы адбываюцца па ўсёй краіне. Беларусь застаецца адзінай краінай на постсавецкай прасторы, дзе выконваюцца смяротныя прысуды.

4

Гомельскі праваабаронца Алесь Яўсеенка патлумачыў, чаму ён выступае супраць смяротнага пакарання.

– Нядаўна глядзеў фільм пра манькая Міхасевіча, які забіў больш за 40 жанчын у Беларусі яшчэ падчас Савецкага Саюзу . 14 чалавек было асуджны па гэтай справе. Аднаго нават расстралялі. Смяротнага пакарання не павінна быць, каб пазбегнуць судовай памылкі.

 У Беларсі з 1 ліпеня 2013 па 30 чэрвеня 2014 года былі вынесеныя чатыры смяротныя прысуды. Сярод іх – пакаранне для гомельца Аляксандра Грунова, які нанёс сваёй ахвяры 102 нажавыя раненні.

Беларускае Радыё Рацыя