У Міхалове паказалі беларускае кіно



У Міхалове паказалі беларускае кіно. Фільмы, што былі прэзентаваныя ў Майстэрні фільму, гуку і фатаграфіі, гэта вынік польска-беларускага праекта «Хранатоп». У яго рамках у Беларусі прайшоў цыкл майстар-класаў, у час якіх маладыя людзі фільмам расказвалі гісторыю свайго месца, кажа рэжысёр і куратар праекта Андрэй Кудзіненка

— Калі мы кудысьці прыязджаем, трэба зрабіць пра гэта месца і ў гэты час. І трэба або знайсці штосьці ў гэтым месцы, або ў сябе ў гэты час. І ўсе гэтыя гісторыі нараджаюцца спантанна ў гэты момант і ў гэтым месцы. Ты паглыбляешся ў атмасферу месца, у якое прыехаў, і тады людзі пачынаюць крэатывіць і неяк ідзе само сабой ужо.

Пасля паказу фільмаў прайшла сустрэча і дыскусія з рэжысёрамі і аўтарамі праекта. Як ужо вядома чарговы цыкл кінематаграфічных майстар-класаў адбудзецца на Падляшшы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара