У справе «Белага Легіёну» ўжо 9 абвінавачаных
Яшчэ двум чалавекам выстаўленыя абвінавачаньні па справе «Белага Легіёну». Алесю Яўдаху і Уладзімеру Румянцаву таксама прад’явілі абвінавачванне ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».
Пра гэта паведаміла Ніна Шыдлоўская, якая трымае сувязь з адвакатамі і сваякамі затрыманых па справе «Белага легіёну».
Такім чынам ужо вядома пра дзевяць чалавек, якім афіцыйна выставілі абвінавачаньне. Гэта Зьміцер Дашкевіч, Міраслаў Лазоўскі, Іван Кавальчук, Яўген Палтаржыцкі, Сяргей Стрыбульскі, Аляксей Абрамаў, Алесь Яўдаха, Уладзімер Румянцаў і Андрэй Бяляўскі.
Сяргея Барстока і Рамана Васільева ўжо вызвалілі.