На месцы гомельскага сквера паўстане раён таўнхаўсаў
Мясцовыя ўлады задумалі на тэрыторыі зялёнай зоны на вуліцы Астроўскага пабудаваць комплекс навамодных будынкаў.
Людзі, якія жывуць непадалёку ад сквера, такой навіне не ўзрадаваліся.
– Забудаваць – гэта няправільна, тут прагулачная зона.
– Часта праходжу па гэтым месцы, месца годнае, прыгожае, спакойнае. Я катэгарычна супраць забудовы.
– Немагчыма! Якая ж тут забудова? Гэта ж вуліца будзе! Абы-што.
Студэнт-архітэктар Зміцер Кірыенка з’яўляецца адным з аўтараў альтэрнатыўнай мапы Гомеля, на якой адлюстраваны сквер на вуліцы Астроўскага. На мапе гэты ўчастак горада пазначаны як гарадская адметнасць.
– Асноўныя функцыя зёлёных зонаў – гэта санацыя і адпачынак для мясцовых жыхароў. Калі тут будзе забудова, месца страціць функцыю адпачынку.
Агульная колькасць насаджэнняў у Гомелі складае каля 18% ад плошчы горада. Згодна нарматывам, у населеных пунктах зялёныя зоны павінны займаць каля 40 %.
Беларускае Радыё Рацыя