Алесь Лагвінец – на волі



Палітык Алесь Лагвінец выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту.

 

Ён быў затрыманы перад Днём Волі, 23 сакавіка, разам з сынам і жорстка збіты. З залы суда палітыка шпіталізавалі ў 9-ю бальніцу, дзе дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму і пералом носа.

У мінулы панядзелак Лагвінца даставілі назад у суд, які даў 10 сутак арышту, але «гуманна» залічыў дні, праведзеныя ў бальніцы. Сведкі ў цывільным у судзе сцвярджалі, што Лагвінец сам нанёс сабе траўмы, калі біўся галавой аб сядзенне аўтамабіля, а затым аб сам аўтамабіль.

Паводле  nn.by