Замежныя стажыроўкі для прадстаўнікоў агратурыстычнага бізнесу
Замежныя стажыроўкі для спецыялістаў у сферы экалагічнага турызму будуць арганізаваны прадстаўнікамі праекту USAID “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё” ПРААН у Беларусі. Да канца гэтага году плануецца ажыццявіць паездкі ў Чэхію, Славакію, Італію і Нямеччыну. Першыя дзве пройдуць у кастрычніку.
Каардынатар праекту па Берасцейскай вобласці Вадзім Пракапчук распавёў асноўныя мэты замежнага абмену:
– Мы хочам паказаць уладарам сядзіб, якім чынам развіваецца турыстычны прадукт у Чэхіі і Славакіі, якімі мэтамі кіраваліся першапраходцы ў гэтых краінах, чаго яны дабіліся і да чаго імкнуцца.
Як распавёў Вадзім Пракапчук, у кожнай стажыроўцы прыме ўдзел каля двух дзясяткаў чалавек – уладары сядзібаў, прадстаўнікі агратурыстычнага бізнесу, турыстычных фірмаў і кампаній.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота move.by