“Ягелонія” застаецца ў лідарах чэмпіянату Польшчы



“Ягелонія-Беласток” надалей з’яўляецца лідарам польскага чэмпіянату па футболе. У матчы з Брук-Бет Нецеча, беластачане доўга пакутавалі, аднак у канцы сустрэчы забілі вырашальны гол. Штрафны ўдар выкарыстаў новы гулец Ягі, ірландзец Кільен Шэрыдан. Гэта ягоны першы мяч для каманды з Беластока. Пасля сустрэчы трэнер Ягелоніі Міхал Пробеж не хаваў радасці, і хваліў каманду за разважлівую гульню:

— Да пэўнага моманту мы былі адназначна лепшымі ў нас было некалькі сітуацый, але папросту не хапіла чагосьці. Я павінен пахваліць каманду за фізічную падрыхтоўку, яны змагаліся да самага канца. Такія матчы фармуюць каманду і рыхтуюць да наступнай фазы і гэта абнадзейвае.

Да канца асноўнага раўнда чэмпіяната Польшчы «Ягелоніі» засталіся тры матчы. Цяпер беластачане маюць 52 ачкі, з якімі апераджаюць Легію-Варшава і Лех-Познань.  Чарговы матч Яга згуляе ў пятніцу ў Любіне з мясцовай камандай “Zagłębie”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара