Колькасць ахвяр тэракта ў Пецярбургу вырасла да 14 чалавек
У выніку выбуху ў метро Санкт-Пецярбурга загінулі 14 чалавек, паведаміла міністр аховы здароўя Расеі Вераніка Скварцова.
Раней было вядома пра 11 загінуўшых, але яшчэ трое памерлі ад траўмаў, не сумяшчальных з жыццём.
Скварцова пацвердзіла, што ў бальніцах знаходзяцца 49 пацярпелых, 13 чалавек ужо адпусцілі дадому.
На месцы выбуху ў метро знойдзены фрагменты целаў, якія, па папярэдніх дадзеных, належаць чатыром з загінуўшых.