Школьны аўтобус сутыкнуўся з маршруткай пад Бешанковічамі



ДТЗ адбылося сёння ў 7.45 раніцы на скрыжаванні дарог М3 Менск – Віцебск і Р113 Сянно – Бешанковічы – Ушачы.

„Кіроўца 1961 года нараджэння вёз на аўтобусе ПАЗ 15 дзяцей – у Ржаўскую сярэднюю школу і ў яслі-садок у Бешанковічах. Пры выездзе з другараднай дарогі на галоўную ён не саступіў дарогу мікрааўтобусу „Газэль”, які ехаў у Віцебск з Чашнікаў. У выніку адбылося сутыкненне, „Газель” перакулілася”, – растлумачыў Аляксандр Казючыц.

Для ацэнкі фізічнага стану 9 пасажыраў маршруткі дастаўлены ў Бешанковіцкую цэнтральную раённую бальніцу. Дзяцей на іншым аўтобусе развезлі па ўстановах адукацыі. Абодва кіроўцы цвярозыя. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

belta.by