Святлана Алексіевіч – адна з фаварытак на ўручэнне Нобеля 2014



Букмекеры ўключылі Святлану Алексіевіч у лік верагодных лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Сёлета Шведская акадэмія, якой даверана вызначаць пераможцу ў галіне літаратуры, атрымала 210 заявак.

Брытанская букмекерская кампанія Ladbrokes прымае стаўкі на тое, хто стане чарговым лаўрэатам. У спісе найбольш верагодных прэтэндэнтаў на прэстыжны прыз ёсць і беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч. Яна займае трэці радок у рэйтынгу, саступаючы толькі японцу Харукі Муракамі і кенійцу Нгугі Ва Тхіонга.

За цыкл сваіх твораў, сярод якіх „У вайны – не жаночае аблічча”, „Зачараваныя смерцю”, „Апошнія сведкі” і „Чарнобыльская малітва”, Святлана Алексіевіч ўжо ўключалася ў спіс намінантаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў мінулым годзе.

Беларускае Радыё Рацыя