Еўрапарламент прагаласаваў за „бязвіз” для Украіны
Еўрапейскі парламент падтрымаў прапанову Еўрапейскай камісіі прадаставіць Украіне бязвізавы рэжым.
Адпаведнае галасаванне адбылося ў рамках пленарнага пасяджэння Еўрапарламента ў Страсбургу.
„За” прагаласаваў 521 дэпутат Еўрапарламента, „супраць” – 75, устрымаліся – 36.
Прэзідэнт Пётр Парашэнка ўжо прывітаў адпаведнае рашэнне Еўрапарламента.
Пасля галасавання парламента „бязвіз” для Украіны яшчэ павінны ўхваліць у Радзе ЕЗ. Чакаецца, што новыя правілы ўступяць у сілу ўжо на пачатку лета гэтага года.
Галасаванне дэпутатаў ЕЗ за бязвізавы рэжым паміж Украінай і Еўрапейскім Звязам адбудзецца 26 красавіка.
Нагадаем, што 9 сакавіка камітэт Еўрапарламента па юстыцыі прыняў „бязвіз” для Украіны.