У ЗША памёр беларускі паэт Міхась Кавыль



У амэрыканскім Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі) 6 красавіка памёр беларускі паэт Міхась Кавыль. Яму быў 101 год.

Пра гэта паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на дзеяча эміграцыі Янку Запрудніка.

Дзень развітання яшчэ не вызначаны, напісаў спадар Запруднік, але пахаваюць Міхася Кавыля на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.

Паэт Міхась Кавыль (сапраўднае імя — Язэп Лешчанка) нарадзіўся на Случчыне 1 сьнежня 1915 году, а бальшыню жыцця пражыў у амерыканскім горадзе Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрсі. У Саўт-Рывэры пасялілася шмат беларусаў, якія трапілі ў ЗША.