Звыш 70 тысяч грамадзян узялі ўдзел у “Тыдні леса -2017”
У Беларусі завяршаецца агульнанацыянальная акцыя “Тыдзень леса -2017”, штогод яе ініцыюе Міністэрства лясной гаспадаркі. Удзельнікі, а гэта па папярэдняй інфармацыі звыш 70 тысяч грамадзян, у межах акцыі маглі пасадзіць уласнае дрэва, закласці сквер ці алею ды навесці парадак пасля зімы ў зялёным фондзе краіны.
Па словах супрацоўніка Пінскага лясгаса Аляксандра Сахарчука, лес – гэта ёсць нашае жыццё:
– Мы з вамі дышым кіслародам. Адна з асноўных крыніц утварэння кісларода – фотасінтэз прыроды. Без кісларода няма жыцця на зямлі. Лес паглынае углекіслы газ, ідзе працэс фотасінтэзу і ўтварэнне кісларода. Адно дрэва, ёсць такія разліковыя дадзеныя, “корміць” кіслародам трох чалавек на планеце.
Усяго на добраўпарадкаванне Мінлясгас выдзяліў 900 аб’ектаў ляснога фонда ў розных кропках краіны. Канкрэтныя вынікі акцыі “Тыдзень леса” будуць падведзеныя на пачатку тыдня.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя