Віталь Рымашэўскі: Гэтае паседжанне можа ператварыцца ў лупцоўку



Рашэнне аб правядзенні пасяджэння Парламенцкай Асамблеі ў Менску было памылковым. Пра гэта кажуць масавыя пратэсты, які адбыліся ў беларускіх гарадах у лютым і сакавіку супраць дэкрэта Лукашэнкі №3 і эканамічнай палітыкі ўладаў, – адзначае сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі.

– Хутчэй за ўсё адмяніць правядзенне гэта Асамблеі немагчыма, механізм запушчаны, дата яе правядзення вельмі хуткая па палітычных еўрапейскіх мерках. Калі беларускія ўлады не спыняць махавік рэпрэсій, калі палітычныя вязні не будуць вызваленыя, то тады трэба будзе ў павестку для Асамблеі ўносіць крытычныя рэзалюцыі па Беларусі, і дэпутаты будуць гэта рабіць. Але гэта будзе нацыянальнай ганьбай, калі Парламенцкая Асаблея, якая прыедзе ў Менск, адной з асноўных тэм абмеркавання абярэ пытанні парушэнняў правоў чалавек і палітычных рэпрэсій у Беларусі. 

26-ая штогадовая сесія Парламенцкай Асамблеі АБСЕ пройдзе ў беларускай сталіцы з 5 па 9 ліпеня. Як чакаецца, у Менску прыедуць больш за 700 дэлегатаў з 57 дзяржаў, у тым ліку ЗША і Канады.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя