Гжэгаж Схэтына: У перамовах па ўкраінска-расейскім канфлікце павінна ўдзельнічаць Польшча



Перамовы ў справе ўкраінска-расейскага канфлікту павінны адбывацца з удзелам Польшчы. Пра гэта заявіў новы міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схэтына, піша Gazeta Wyborcza.

„Нармандскі фармат перамоваў вычарпаў сябе. Зараз патрэбен новы этап. Я лічу, што гэтыя размовы павінны праводзіцца з удзелам Польшчы”, – адзначыў ён. Паводле яго слоў, Польшча ведае, як „весці ўсходнюю палітыку”.

Гжэгож Схэтына таксама заявіў, што каналы сувязі з Расеяй трэба трымаць адкрытымі, а палітыка ў дачыненні да Расеі павінна быць прагматычнай і паслядоўнай.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ipress.ua