„Смаленск пахавае рэжым Пуціна”



Некалькі дзясяткаў чалавек пікетавалі расейскую амбасаду ў Варшаве.

Маніфестанты абураліся тым, што Расея цягам сямі гадоў не аддала рэштак прэзідэнцкага самалёта, які разбіўся пад Смаленскам.

Арганізатар мітынгу, галоўны рэдактар „Gazeta Polska” Томаш Сакевіч заявіў, што Масква спачатку баялася аддаць фрагменты самалёта, а цяпер выкарыстоўвае гэтую сітуацыю:

– Калі б рэшткі самалёта вярнуліся да нас, то яны былі б доказамі ў абвінавачванні супраць Расеі, а цяпер усе доказы знішчаны. Канешне, гэта яшчэ больш абцяжарвае рэжым Пуціна. Тое, што робяць расейцы, у тым ліку ў эканоміцы, ідзе ім не на карысць, што вядзе да заняпаду рэжыму Пуціна, а Смаленск будзе адной з нагодаў.

Таксама падчас маніфестацыі ветэран польскай антыкамуністычнай апазіцыі Адам Бароўскі зазначыў, што расейцы знішчылі ўсе доказы ў справе Смаленскай катастрофы.

Паводле Адама Бароўскага, амерыканскія спецслужбы ведаюць, што адбылося ў Смаленску.

„Амерыканцы назіралі за аэрадромам з космасу і ўсё зафіксавалі”, – упэўнены ён.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара