У Гародні з’явяцца білборды з турыстычнымі маршрутамі



На ўездах у горад да канца красавіка ўсталююць білборды з картамі-схемамі турыстычных маршрутаў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Гарадзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь.

Да канца красавіка на ўсіх асноўных уездах у абласны цэнтр з’явяцца адмысловыя білборды, якія распавядаюць аб асноўных турыстычных маршрутах і кірунках у Гародні. Выкананы яны будуць у выглядзе карты-схемы. Усталяваць іх плануюць на ўездзе ў Гародню з Менска з боку трасы М6, а таксама на літоўскім напрамку на вуліцы Горкага, на Індурскай шашы і іншых ўездах з боку Польшчы.

Таксама працягваецца ў Гародні ўстаноўка інфармацыйных таблічак ля асноўных славутасцяў. Выкананыя ў выглядзе пюпітраў, яны распавядаюць на трох мовах як пра самыя славутасці, вуліцы, архітэктурныя аб’екты або ансамблі, так і пра цікавыя момантах з іх гісторыі. У цэнтральнай частцы горада таксама ўсталёўваюць на дамах шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц.

Папулярнасць Гародні ў замежных турыстаў расце. У парку „Аўгустоўскі канал”, уключаючы Гародню і наваколлі, з 26 кастрычніка дзейнічае бязвізавы рэжым. Без візы госці могуць уехаць на тэрмін да пяці сутак на тэрыторыю парку і прылеглыя населеныя пункты Гожскага, Капцёўскага, Адэльскага, Падлабенскага, Сапоцкінскага сельскіх саветаў Гарадзенскага раёна і горада. З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму рэгіён наведалі амаль 9 тыс. іншаземцаў з 36 краін.

Фота sontur.by