Прадпрымальнікі прыпыняюць дзейнасць



У Кобрыне каля 15 прадпрымальнікаў, што працавалі сезонна. вымушаны былі спыніць прадпрымальніцкую дзейнасць. “Яны не змогуць, не маючы даходаў, плаціць у сацыяльны фонд”, – кажа прадпрымальнік Алесь Мех.

– Раней сітуацыя такая была, што калі прадпрымальнікі не працавалі, яны не плацілі адзіны падатак і не плацілі ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. А зараз сітуацыя каардынальна змянілася. І з пачатку года, мы павінны за кожны месяц, незалежна ад таго – працуем мы ці не працуем, плаціць у фонд сацыяльнай абароны . Гэта лічба 7, 5 – 8, 0 мільёнаў у год. 

Таксама прыпынілі дзейнасць прадпрымальнікі, якія падпрацоўвалі па выходных.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя