Гістарычны раман ад Аркадзя Жукоўскага
Гарадзенскі стваральнік гістарычных раманаў Аркадзь Жукоўскі на курсах “Мова нанова” ў Гародні распавёў пра тое, як ствараюцца яго творы і чым яны адметныя. Пісьменнік напісаў ужо больш за дзясятак гістарычных раманаў, два з якіх надрукаваны дзякуючы выдавецкай ініцыятыве “Гарадзенская бібліятэка”.
Распавядае Аркадзь Жукоўскі:
– Я думаю, што тым, хто цікавіцца гістарычнымі творамі, трэба знаходзіць нейкі такі стрыжань, нейкую разынку. Напрыклад, сустрэча і дамова ў нас, у Гарадзенскім замку, караля з курфюрстам. Вось гэта асаблівасць.
Сустрэча з пісьменнікам скончылася выступам музыкі Алеся Дзянісава, які спяваў песні на вершы Уладзіміра Караткевіча і Алеся Чобата.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня