Алесь Бяляцкі: Беларуская культура – гэта не «рускі мір»



Для беларускай культуры не характэрная прапаганда помсты ці пакарання смерцю. Пра гэта ў час сустрэчы з экс-міністрам замежных справаў Чэхіі Карлам Шварцэнбергам гаварыў праваабаронца, былы палітвязень Алесь Бяляцкі:

 – Беларуская культура шукала чалавечнасць нават у самых неспрыяльных варунках, у самых неспрыяльных сітуацыях. Беларуская культура – гэта не «рускі мір». Беларуская культура – гэта змаганне за чалавека, за чалавека цывілізаванага, за чалавека еўрапейскага. Спадзяюся, што наш голас, голас нашых сяброў, нашых калегаў будзе пачуты беларускімі ўладамі і, урэшце мы, даб’емся адмены смяротнага пакарання. 

Паводле Карла Шварцэнберга, наяўнасць смяротнага пакарання выклікае не шмат міжнароднай павагі да ўрадаў, якія яе скарыстоўваюць:

 – Звычайна смяротнае пакаранне выкарыстоўваецца рэжымамі, якія не карыстаюцца асаблівай павагай у сусветнай супольнасці. 

Сёлета Тыдзень супраць смяротнага пакарання, удзел у якім бярэ Карэл Шварцэнберг, ахоплівае ўсю Беларусь – праходзяць выставы, публічныя лекцыі, канферэнцыі ды іншыя мерапрыемствы.

Беларускае Радыё Рацыя