У Вільні зноў адкрываюць для наведнікаў гару Гедыміна



Як і раней, на гару Гедыміна можна будзе падняцца з 7 да 23 гадзіны, але зрабіць гэта можна не па асноўнай дарозе, а па гістарычнай сцежцы, з боку ракі Віленкі.

Асноўная дарога з боку Кафедральнай плошчы і Палаца кіраўнікоў будзе закрыта, бо праводзяць работы па прывядзенні ў парадак схілаў. У замак Гедыміна ў летні сезон можна трапіць з 10 да 21 гадзіны.

У маі плануюць пачаць работы па прывядзенні ў парадак паўночнага схілу гары, пашкоджанага апоўзнямі.

Delfi.lt