У Берасці помнік Леніну аблілі фарбай



У Берасці невядомыя аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну, усталяваны на галоўнай плошчы горада.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Ілья Помін, паведамленне пра інцыдэнт паступіла 21 красавіка ў 6.20.

Праводзіцца праверка. На месцы працуе следча-аператыўная група.

Помнік быў усталяваны ў 1958 годзе.

Расейскі рэвалюцыянер, савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч Уладзімір Ульянаў (Ленін) нарадзіўся 22 красавіка 1870 года.

 БелаПАН