Наталля Карэйва дыскваліфікаваная на два гады



Бягуння з Гародні, фіналістка Алімпійскіх гульняў у Лондане на дыстанцыі 1500 метраў Наталля Карэйва (7-е месца) дыскваліфікаваная ІААФ на два гады. Прычына – неадпаведныя паказнікі біялагічнага пашпарту спартоўкі. Адлік двухгадовай дыскваліфікацыі пачаты з 22 жніўня 2014 году, з дня, калі было зроблена заключэнне аб парушэнні антыдопінгавых нормаў. Гэта азначае, што Карэйва ня зможа ўзяць ўдзел ў Алімпіядзе-2016.

Зараз у спісе парушальнікаў допінгавых правілаў 340 прозвішчаў. Найбольш махінацый выяўлена з боку расейскіх спартоўцаў, якіх у спісе дыскваліфікаваных ажно 65. Далей ідуць Турцыя і Індыя – па 44. Беларусаў у гэтай кампаніі 12 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя