У Берасці стартаваў “Фэст экскурсаводаў”



Цягам трох дзён у горадзе над Бугам правядуць шэсць бясплатных тэматычных экскурсій у межах “Фэсту экскурсаводаў 2017”. У першы дзень адбыліся ўжо дзве з іх: “Па слядах польскага Брэст-над-Бугам” і “Таямніцы форта “Літара А”.

Падрабязней кажа каардынатар мерапрыемства ў горадзе, экскурсавод і ўдзельнік фэсту Вольга Малафеечава:

Фэст экскурсаводаў праходзіць кожны год. У ім удзельнічаюць часцей за ўсё маладыя экскурсаводы, бо гэта добрая магчымасць распрацаваць нейкі цікавы маршрут, стварыць аўтарскую экскурсію і праверыць, як яна пойдзе. Для людзей гэта добрая магчымасць бясплатна наведаць экскурсіі, якія знаёмяць з рознымі перыядамі гісторыі нашага горада і надаюць увагу тым мясцінам, дзе мы ходзім кожны дзень, але не звяртаем увагі, што яны маюць гістарычную каштоўнасць.

[Not a valid template]У нядзелю правядуць яшчэ тры тэматычныя экскурсіі: “Трагічныя старонкі ў гісторыі Берасцейскай турмы”, “Берасцейскі канструктывізм” і “Берасце скрозь старую паштоўку”.

У панядзелак раскажуць пра “Берасце крымінальнае”.

Падрабязную інфармацую пра час і месца правядзення можна знайсці на афіцыйнай старонцы „Фэсту экскурсаводаў 2017”.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара