Беларуская дзюдаістка стала чэмпіёнкай Еўропы
Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая ў вагавой катэгорыі звыш 78 кг заваявала золата чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Варшаве.
У фінальным паядынку яна перамагла Святлану Яромку з Украіны. Схватка працягвалася крыху больш за дзве хвіліны і завяршылася атрыманнем беларускай ацэнкі „іпон” (чыстая перамога).
Бронзавыя ўзнагароды ў гэтай вазе дасталіся немцы Каралін Вайс і Ларысе Чэрыч з Босніі і Герцагавіны.
Гэта другі буйны поспех Слуцкай за кароткі час. У пачатку красавіка беларуска выйграла прэстыжны турнір Гран-пры Тбілісі.
Паводле БелаПАН
Фота Wojtek Radwanski / AFP PHOTO