Мінадукацыі Беларусі не адмовілася ад зменаў у польскіх школах



Ліст з адмовай на скаргу 380-ці бацькоў вучняў польскай школы №36 у Гародні прыйшоў некалькі дзён таму.

На бацькоўскім сходзе было вырашана, што бацькі не пагодзяцца з гэтым рашэннем і будуць пісаць скаргі ва ўсе іншыя магчымыя інстанцыі. Выказваецца бацька аднаго з вучняў польскай школы Веслаў Кеўляк:

– Нас вельмі непакояць папараўкі, якія плануецца ўвесці ў Кодэкс аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, – гэта перавод выкладання пяці прадметаў з польскай мовы на беларускую, а таксама экзамены вучні будуць здаваць ужо не на польскай мове, а на беларускай або расейскай. Гэта вельмі балючыя папраўкі, бо адразу паўстае пытанне пра мэтазгоднаць навучання на польскай мове. Гэта парушае нашы правы як нацыянальнай меншасці.

Гэтым разам бацькі вучняў гарадзенскай польскай школы плануюць аб’яднацца з бацькамі польскай школы ў Ваўкавыску і дзьвюма літоўскімі школамі. Таксама бацькі нагадваюць, што згодна з польска-беларускімі дамовамі, польская школа ў Гародні будавалася за польскія грошы дзеля адукацыі на польскай мове, чаму супярэчаць планаваныя змены ў Кодэксе аб адукацыі.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара