На Берасцейшчыне будуць “Свае людзі”
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў і Мікалай Чарнавус ствараюць на Берасцейшчыне каманды з актыўных грамадзян пад назвай “Свае людзі”. Сябры каманд будуць працаваць з людзьмі па розных аспектах: ад паліталогіі да эканомікі і падрыхтоўкі да выбарчых кампаній. Ці патрэбны такія каманды? Адказваюць жыхары Бярозы:
– Калі людзі прыходзяць, калі ім гэта цікава, то значыць гэта запатрабавана.
– Я лічу, што патрэбны нейкія перамены. Трэба, каб такая група дзейнічала супраць гэтага беззаконня. На пачатку будуць актывісты, а пазней трэба, каб падымаліся ўсе, хто можа ісці супраць гэтай улады.
– Неабходна, каб была нейкая альтэрнатыва нашай уладзе.
– Канешне. І гэта трэба было рабіць даўно. І чым больш людзей будзе ўваходзіць у такія каманды, тым лягчэй нам будзе змагацца з гэтай уладай.
Паводле Кабанава, у камандах не будзе лідараў. Супраца будзе весціся на раўнапраўных умовах.
Беларускае Радыё Рацыя