120 тысяч злотых на 14 культурных праектаў
Ваяводскі асяродак анімацыі культуры ў Беластоку пачынае другі год праграмы “Падляшскі памост культуры”. У яе межах культурныя ўстановы, арганізацыі, але і прыватныя асобы, змогуць атрымаць дафінансаванне ў памеры да 10-ці тысяч злотых на ініцыятывы, звязаныя з культурай і адукацыяй. Дадаткова ў межах праграмы аніматары культуры паўдзельнічаюць у майстар-класах.
Набор праектаў пачынаецца 4 траўня і працягнецца да 28 траўня, кажа віцэ-маралак Падяшскага ваяводства Мацей Жыўна.
— Мінулы год паказаў, што гэтыя ініцыятыва добра ўспрымаецца, яна падабаецца лакальнай грамадскасці. Гэта праект, які спалучае культуру з адукацыяй і таму рыхтуе лакальную грамадскасць да таго, каб актыўней удзельнічаць у гэтай культуры.
«Падляшскі памост культуры» — гэта трохгадовая праграма Ваяводскага асяродка анімацыі культуры ў Беластоку. На ўсе мерапрыемствы ў межах “Памосту” асяродак атрымаў 820 тысяч злотых з Нацыянальнага цэнтра культуры. У мінулым годзе на журналісцкія майстар-класы для дзяцей грошы атрымаў Гмінны асяродак культуры ў Чаромсе.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток