Працы гарадзенскіх фатографаў у Беластоку



У Беластоку адкрылася выстава чальцоў Фотаклуба «Гродна». Дзякуючы супрацоўніцтву з Беластоцкім клубам фатаграфіі, гарадзенцы часта паказваюць свае працы ў сталіцы Падляшша, а беластачане – ў Гародні.

 

Гэтым разам выстава прымеркавана да юбілею гарадзенскага фотаклуба, кажа арганізатарка мерапрыемства Крыстына Куніцка з Ваяводскага асяродка анімацыі культуры.

– Фотаклуб сёлета адзначае сваё 45-годдзе. І гэтым разам на выставе прадстаўлены працы фатографаў, магчыма, самых лепшых у Гародні.

Выстава фотаздымкаў гарадзенскіх фатографаў  адкрылася ў ружовай зале ваяводскага Асяродка анімацыі культуры ў Беластоку.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток